Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.05.2020

Віншуем пераможцу!

Кузьмянкова Ангеліна, вучаніца 7 класа ДУА "Мастоцкі НПК ДС-СШ", заняла 1 месца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу па фларыстыцы "Кветкі Перамогі" ў намінацыі "Букет ветэрану" (кіраўнік Шамякова Н.А.).

Букет Ангеліна зрабіла для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Галубцовай Пелагеі Конанаўны.

Калі пачалася вайна, у 1941 годзе, 17-гадовая дзяўчына Пелагея, якая пражывала ў вёсцы Кругі Магілёўскага раёна добраахвотна адправілася на фронт. Працавала санітаркай у перасоўным шпіталі № 2751, практычна на перадавой. З шпіталем яна прайшла праз многія гарады і населеныя пункты. Да Берліна заставалася ўсяго 100 кіламетраў, калі прыйшла радасная вестка пра Перамогу. 

Галубцова Пелагея Конанаўна ўзнагароджана:
- ордэнам “Айчыннай вайны”;
- ордэнам “Ветэран вайны 1941-1945гг”;
- медалём “50 гадоў Пабеды ВАВ 1941-1945гг”;
медалём “60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь”;
медалём “70 гадоў узброеных сіл СССР”;
медалём “75 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь”