Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.10.2019

Цікавае побач!

Хто не любіць вандраваць? Вось і навучэнцы 5 -7 класаў ДУА “ Мастоцкі НПК ДС –СШ” з ахвотай адгукнуліся на прапанаву пабачыць на свае вочы палацава-паркавы ансамбль Булгакаў у Жылічах, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны.

Булгакі – заможныя землеўладальнікі. Яны пабудавалі ў 1825 годзе на беразе ракі Добасня маёнтак з паркам, скульптурамі , басейнамі. Палац перажыў дзве сусветныя вайны і захаваўся да нашых дзен.

Зараз у палацы вядзецца рэканструкцыя, і наведвальнікі могуць пабачыць толькі невялікую частку экспазіцыі. Але побач прыгожы парк, у якім таксама ёсць што паглядзець: помнік жыхарам вёскі , якія ваявалі пад час Другой сусветнай вайны, старыя канюшні з чырвонай цэглы, воданапорная вежа. Усё гэтыя пабудовы адносяцца да канца 19 стагоддзя. І сам парк , які займае 18 гектараў, зачароўвае сваёй восеньскай прыгажосцю.

Гэта быў цудоўны восеньскі дзень, напоўнены цікавымі звесткамі з гісторыі нашай краіны, добрым настроем і прыгажосцю беларускай прыроды!

Падарожнічайце і вы! І не трэба ехаць далёка, цікавае побач!