Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2020

Міжнародны дзень роднай мовы

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

З 17 па  21 лютага ў ДУА "Мастоцкі НПК ДС-СШ" прайшоў тыдзень роднай мовы пад дывізам "Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!"

На працягу тыдня праводзіліся мерапрыемствы, якія спрыялі развіццю цікавасці і любові да роднай мовы. Навучэнцы з вялікай актыўнасцю і задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, віктарынах, выконвалі заданні.

Тыдзень завяршыўся наведваннем Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, дзе аматары роднай мовы пабачылі спектакль “Апошнія сведкі” па аднайменнай кнізе Святланы Алексіевіч.