Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.11.2020

“Беларусь – мая краіна!”

З 1 кастрычніка па 1 лістапада 2020 года ў ДУА “Мастоцкі НПК ДС-СШ» прайшоў месячнік патрыятычнай накіраванасці “Беларусь – мая краіна!”.

У рамках месячніка быў праведзены шэраг мерапрыемстваў: у кожным класе прайшлі тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны; валанцёрскія працоўныя акцыі; адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя вывучэнню Малой Радзімы.

8 кастрычніка прайшоў Адзіны Дзень Патрыёта ў форме краязнаўчай гадзіны “Тут Радзімы маёй пачатак”.

10 кастрычніка з мэтай грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў была арганізавана экскурсія па маршруце аг.Масток – в.Ляўкі – Трафімава крыніца. У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў в.Ляўкі дзеці акунуліся ў атмасферу пісьменніка, дзе Купала напісаў свае знакамітыя вершы. Потым накіраваліся на Трафімаву крыніцу, першая згадка аб якой адносіцца да 1917 года. Вада ў ёй асвечаная і унікальная па сваіх уласцівасцях.

17 кастрычніка, ў шосты школьны дзень тыдня, педагогі і навучэнцы школы прынялі ўдзел у раённым суботніку па добраўпарадкаванню школьнага двара і прылеглай тэрыторыі (скошванне травы, уборка апалага лісця, уборка сухой расліннасці).

22 кастрычніка для навучэнцаў 8-11 класаў з мэтай стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы, уключэння падрастаючага грамадзяніна ў актыўнае жыццё і дзейнасць на карысць краіны, малой радзімы прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме “ААН-75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН” у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”.

23 кастрычніка членамі валанцёрскага атрада «Дабрахоты», цімураўскага атрада «Міласэрнасць» праведзена работа па навядзенні парадку на замацаваных помніках-абелісках воінам-землякам: магіле Кантылёва В.М. і брацкай магіле савецкіх воінаў, загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны (в.Машанакі); магіле лётчыкам экіпажа ПЕ-2, магіле Каралькова Ф.I., Веліканава П.Р., магіле Невядомага салдата, помніку 143 землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (в. Макаранцы).

Кампанія па навядзенню парадку на малой радзіме праводзілася на працягу ўсяго месяца. У рамках працоўнага дэсанта «Чысціня і парадак» работнікамі і навучэнцамі ажыццяўлялася ўборка тэрыторыі НПК ад апалага лісця і сухой расліннасці, пакос газонай травы, добраўпарадкаванне кветкавых клумбаў, падрыхтоўка іх да зімовага перыяду.

28 кастрычніка сярод юнакоў старэйшых класаў з мэтай папулярызацыі службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь праведзена анкетаванне “Мае стаўленне да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і гатоўнасць да абароны Радзімы”.

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў выхаваўчай дзейнасці школы, гэта важная частка жыцця грамадства, аснова стабільнасці і будучыні, гэта залог моцнай Беларусі.