Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2021

Дзень роднай мовы

Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее – гэта любоў да Радзімы, да свайго народа, да роднай мовы.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.

Вось аб гэтым і ішла гаворка на мерапрыемстве “Не пакідайце ж мовы роднай”, якое падрыхтавалі і правялі вучні 10 класа нашай установы адукацыі для навучэнцаў 5-6 класаў.

Гучалі вершы пра родную беларускую мову , прыгожыя беларускія песні, вучні адгадвалі загадкі-жарты, вядучыя пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з запаведзямі Віктара Шведа аб мове:

  1. Мову родну беражы.
  2. Мовай роднай даражы.
  3. Мову родную шануй.
  4. Мовай роднай не гандлюй.
  5. Мову родную любі.
  6. Мовы роднай не кідай.
  7. Мову дзецям перадай.
  8. Мову не аддай на здзек.
  9. Толькі з ёю жыцця век.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся таксама з выказваннямі вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў аб роднай мове.

Мэта мерапрыемства была дасягнута: пяці-  і шасцікласнікі атрымалі цікавую інфармацыю, якая пакінула ў іх добрае ўражанне і заставіла задумацца аб той вялікай ролі роднай мовы, якую яна мае ў жыцці кожнага чалавека.

Вучні пачатковых класаў  прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Пагуляем у роднае слова” (настаўнік - Церахава В.С.). Заданні былі прапанаваны на любы густ і ўзровень. Дзеці з вялікім жаданнем чыталі і размаўлялі на беларускай мове, слухалі песні і вершы ў выкананні мастакоў слова.
Што не кажыце, а калі на роднай мове размаўляюць дзеці, гучыць гэта з асаблівай асалодай!