Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.02.2021

Зямлі роднай кругавод

Ці даўно вы наведвалі музей? Многія лічаць, што гэта не зусім цікавая ўстанова. Але гэта не так!

І вучні 5 і 6 класаў ДУА “ Мастоцкі НПК ДС-СШ” ў гэтым пераканаліся і вельмі цікава і карысна правялі суботні дзень.                            

Ужо стала добрай традыцыяй у сувязі са святкаваненнем Дня роднай мовы наведаць Магілёўскі этнаграфічны музей, каб звярнуцца да гісторыі і культуры нашых продкаў. Цікава было даведацца, як жылі, у што верылі, як адзначалі святы беларусы ў далёкія часы. А паглядзець на сапраўдную борць, убачыць човен, старажытны ткацкі станок і шмат таго, што ўжо страчана ў сённяшнім жыцці беларусаў. Але мы павінны ведаць, бо гэта гісторыя нашых дзядоў і прадзедаў, а значыць і наша гісторыя!                                       

Юны беларус, цікаўся сваёй гісторыяй, культурай, шануй родную мову, бо гэта асновы нашай будучыні!