Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.10.2021

Акцыя "Чысты лес"

Вучні ДУА «Мастоцкі НПК ДС-СШ» традыцыйна прынялі ўдзел ў рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Чысты лес».

Хлапчукі 6 і 8 класаў добраўпарадкавалі лясны масіў, які прымыкае да аўтамабільнай дарогі бліз аг.Масток.
На жаль, адправіўшыся ў лес, убачылі там замест цудоўных кветак жудасныя пластыкавыя бутэлькі, выкінутыя нядбайнымі турыстамі, і смеццевыя пакеты, бытавое смецце ўздоўж дарогі. Не варта наракаць на загазаваныя паветра і забруджаныя зяленыя рэкрэацыі, імкнучыся пры гэтым самаўхіліцца ад гэтых праблем. Чысціня роднага краю – гэта, у першую чаргу, дасягненне кожнага яго жыхара. Бо ахова прыроды – гэта справа ўсіх і кожнага ў асобнасці, і жаданы парадак варта, перш за ўсе, пачынаць з самога сябе.
Паважанае спадарства, шануйце і беражыце нашу прыроду! Памятайце, што прырода – наш самы каштоўны скарб, яки мы перадаем нашчадкам! #ЧыстыЛес2021