Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.07.2023

Сіла традыцый

Падчас летніх канікул у Мастоцкай сярэдняй школе рэалізуецца праект “Сіла традыцый”

Дзеці маюць унікальную магчымасць індывідуальна пазнаёміцца з аб'ектамі, якія прадстаўлены ў экспазіцыі школьнага музея “Беларуская хатка”, i падрыхтаваць эксклюзіўную інфармацыю для аднагодкаў.
🖍Пры згадванні беларускага народнага касцюма многім на памяць прыходзяць аднатыпныя карцінкі са школьных падручнікаў. Але гэта будзе не зусім дакладна, бо насамрэч у Беларусі налічваецца 22 варыянты строю (камплекты традыцыйнага адзення) па рэгіёнах!
🖍🖍На фарміраванне народнага касцюма аказала ўплыў мноства фактараў: кліматычныя ўмовы, асноўныя заняткі насельніцтва, гістарычныя асаблівасці краю, гандлёвыя і культурныя сувязі з суседзямі — украінцамі, рускімі, літоўцамі, латышамі, палякамі.
Таму раней па касцюме можна было лёгка вызначыць мясцовасць, з якой прыйшоў чалавек, яго сямейнае становішча і ўзрост.
Ведалі пра такую разнастайнасць варыянтаў ладу?