Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.07.2023

Сіла традыцый

Падчас летніх канікул у Мастоцкай сярэдняй школы рэалізуецца праект “Сіла традыцый”. Дзеці маюць унікальную магчымасць індывідуальна пазнаёміцца з аб'ектамі, якія прадстаўлены ў экспазіцыі школьнага музея “Беларуская хатка”, i падрыхтаваць эксклюзіўную інфармацыю для аднагодкаў.

Ганчарства вядома ў Беларусі яшчэ з часоў неаліту. Першапачаткова вырабы ляпілі ўручную без наступнай тэрмічнай апрацоўкі. Паступова асноўным кампанентам фармовачнай масы стала гліна, у якую для павелічэння трываласці дадавалі сухую траву і пясок. Як самастойнае рамяство ганчарства існуе ў Беларусі з X стагоддзя, калі з'яўляюцца першыя ганчарныя кругі.
🖊Пра прафесіяналізм беларускіх ганчароў сведчыць той факт, што на працягу многіх стагоддзяў іх вырабы вывозіліся на продаж за мяжу.
🖊🖊У XVII стагоддзі нашы майстры былі запрошаны ў Маскоўскую дзяржаву і прымалі ўдзел у аздабленні Пакроўскага сабора ў Ізмайлава, царквы Андрэеўскага манастыра і царквы Спаса ў Маскоўскім Крамлі.
Гліна — асноўная сыравіна ў ганчарнай справе. У Беларусі выяўлена каля 400 яе радовішчаў!
🖊🖊🖊Даўней сыравіну здабывалі адкрытым спосабам: пры дапамозе рыдлёўкі ў глінішчах, размешчаных па берагах вадаёмаў. Здабыты матэрыял звозілі на двор і складалі кучай прама на зямлю. Пасля гэтага сыравіну залівалі вадой і пакідалі кіснуць да вясны ці нават наступнай восені. Затым гліну заносілі ў памяшканне і ўкладвалі ў спецыяльна адведзеным месцы, якое называлася «гліннік», «катух» або «коцак».
🖊🖊🖊🖊Да гліны дадавалі ваду і пачыналі мясіць, размінаць нагамі, рукамі і разнастайнымі прыстасаваннямі. Гліна лічылася гатовай да працы, калі ператваралася ў аднастайнае цеста, якое «пстрыкае» пад нагамі.
Ганчарства папулярна ў Беларусі і сёння: у кожным горадзе можна знайсці майстроў з непаўторнымі выпабамі.