Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.08.2023

Сіла традыцый

Падчас летніх канікул у Мастоцкай сярэдняй школы рэалізуецца праект “Сіла традыцый”

Дзеці маюць унікальную магчымасць індывідуальна пазнаёміцца з аб'ектамі, якія прадстаўлены ў экспазіцыі школьнага музея “Беларуская хатка”, i падрыхтаваць эксклюзіўную інфармацыю для аднагодкаў.Пры адным поглядзе на гэтыя чырвоныя ўзоры адразу з'яўляюцца думкі пра родны дом, пра сям'ю, пра Беларусь.
📎📎Атрымліваць асалоду ад прыгажосці беларускіх узораў і зразумець жыццё, каштоўнасці, мары нашых продкаў магчыма дзякуючы народнаму ткацтву, якое захавала для нас мноства традыцыйных арнаментаў. Майстрыцы аздаблялі тканымі ўзорамі адзенне, сурвэткі, фіранкі, навалачкі, абрусы, посцілкі, дываны. Народнае ткацтва — бяздонная крыніца культурна-гістарычных звестак.
📎📎📎Кожны ўзор — сімвал. Трэба многа знаць, каб узор прачытаць. Ці захаваліся ў Вашай сям'і прадметы з традыцыйнай вышыўкай?