Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.10.2017

14 кастрычніка — Дзень маці

14 кастрычніка на Беларусі адзначаецца Дзень маці.

Ён невыпадкова прыпадае на свята Пакроваў Прасвятой Багародзіцы. Як Маці Божая моліцца аб усіх хрысціянах, абараняе іх, так і для кожнага чалавека заступніцай з’яўляецца яго маці. З маленства і на працягу ўсяго жыцця. І пакуль яна ёсць, мы нават у сталым узросце адчуваем сябе дзецьмі.

У гэты дзень дзеці віншуюць сваіх дарагіх матуль і выказваюць ім словы ўдзячнасці за любоў і клопат. А для маці любячыя і ўдзячныя дзеці – гэта самая вялікая радасць. 
Ад імя дзяцей прагучала шмат добрых і цёплых слоў у адрас любімых матуль. Шмат яркіх эмоцый засталося ў гасцей, якія прысутнічалі на канцэртнай праграме. Вучні прадэманстравалі ў гэты дзень усе свае самыя лепшыя таленты. Мамы па праву маглі ганарыцца сваімі дзецьмі...